Латвійскія памежнікі зноў стралялі, каб спыніць мігрантаў

Затрыманне на беларуска-латвійскай мяжы / rs.gov.lv

Затрыманне на беларуска-латвійскай мяжы / rs.gov.lv

Латвійскія памежнікі ўжо другі раз за месяц ужылі зброю, каб затрымаць мігрантаў на мяжы з Беларуссю. Гэта адбылося ў нядзелю, 20 жніўня, паведамляе прэс-служба ведамства.

Патруль у Сіленскай воласці заўважыў прыкметы парушэння мяжы. Парушальнікаў шукалі з дапамогай службовага сабакі. Памежнікі знайшлі чатырох кангалезцаў і аднаго сенегальца. Мігранты не падпарадкаваліся патрабаванням памежнікаў і паспрабавалі ўцячы.

Памежнікі зрабілі папераджальны стрэл у паветра, пасля чаго змаглі затрымаць мігрантаў. У выніку іх выдалілі з краіны.

Як распавядала Еўрарадыё, аналагічны выпадак адбыўся на пачатку жніўня. Тады памежнікі, якім таксама давялося страляць у паветра, затрымалі васьмярых мігрантаў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі