У Рызе ўзніклі праблемы з магілёўскімі ліфтамі

Рыга / pixabay.com

Рыга / pixabay.com

У Рызе ўзніклі праблемы з беларускімі ліфтамі вытворчасці "Магілёўліфтмаша". Такімі ліфтамі аснашчаныя ўсе шматпавярховыя дамы, пабудаваныя яшчэ за савецкім часам, паведамляе рэсурс LETA са спасылкай на Марыса Азоліньша, кіраўніка кампаніі, што кіруе нерухомай маёмасцю Рыгі.

Праз санкцыі стала складана купіць запасныя часткі. "Наспявае праблема", — кажа Азаліньш. У самога прадпрыемства кампанія купляць не можа, а набываць запчасткі праз пасярэднікаў занадта дорага. Акрамя таго, ліфты ў некаторых дамах зношаныя настолькі, што іх трэба мяняць. Знайсці вытворцу, якія робіць сувымерныя ліфты, не ўдалося. У выніку трэба будзе перарабляць праёмы. Па словах Азаліньша, "гэта будзе вельмі шырокая ў фінансавым плане праграма". Камунальнікі ўжо папрасілі падтрымкі ў Рыжскай думы.

Год таму дырэктар "Магілёўліфтмаша" Сяргей Чарткоў расказваў, як прадпрыемства выжывае ва ўмовах санкцый, шукае новых пастаўшчыкоў і новыя нішы на рынку. "Цяжкасці розныя застаюцца. І самая сур'ёзная з іх — няпэўнасць. Але ўсё, што залежыць ад нас, мы робім хутка і аператыўна", — казаў у кастрычніку 2022 года Чарткоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі