У Лельчыцах будзе Дзень цвярозасці ў гонар Міжнароднага дня неданошаных дзяцей

У Лельчыцах будзе Дзень цвярозасці ў гонар Міжнароднага дня неданошаных дзяцей

Лельчыцкі райвыканкам прыняў рашэнне наконт увядзення дзён цвярозасці на тэрыторыі раёна на працягу 2018 года. Адпаведны дакумент абнародаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Агулам на тэрыторыі Лельчыцкага раёна запланавана 10 дзён цвярозасці. Некаторыя з іх прымеркаваныя да вельмі дзіўных датаў. 

Напрыклад, 10 верасня продаж алкагольных напояў будзе забаронены ў сувязі з Сусветным днём прадухілення самагубстваў, 14 кастрычніка — у гонар Дня маці, 17 лістапада — у сувязі з Міжнародным днём неданошаных дзяцей, а 1 снежня — у гонар Сусветнага дня барацьбы са СНІДам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі