У Лельчыцкім раёне на пажары загінуў шасцігадовы хлопчык

У Лельчыцкім раёне на пажары загінуў шасцігадовы хлопчык​ / gomel.mchs.gov.by
У Лельчыцкім раёне на пажары загінуў шасцігадовы хлопчык​ / gomel.mchs.gov.by

Удзень 21 траўня ў Лельчыцкім раёне на пажары загінуў шасцігадовы хлопчык. Ратавальнікі, якія прыехалі на выклік, убачылі, як адкрытым полымем гарэў дом і дзве гаспадарчыя пабудовы. Гаспадыня хаты была на вуліцы, але ўнутры заставаўся яе малодшы сын.

Суседзі распавялі, што ў момант ўзнікнення пажару мама знаходзілася на вуліцы. Яна выйшла з дому, каб развесіць бялізну пасля мыцця. У верандзе працавала пральная машына.

Калі жанчына ўбачыла, што гарыць дом, ўнутр зайсці ўжо не змагла. Старэйшы сын гаспадыні ў момант узнікнення пажару знаходзіўся ў бабулі, якая пражывае ў іншым доме ў Глушкавічах.

В Лельчицком районе на пожаре погиб шестилетний мальчик
У Гомельскай вобласці на пажары загінуў шасцігадовы хлопчык​ / gomel.mchs.gov.by
В Лельчицком районе на пожаре погиб шестилетний мальчик
У Гомельскай вобласці на пажары загінуў шасцігадовы хлопчык​ / gomel.mchs.gov.by

Супрацоўнікі МНС ліквідавалі пажар. На падлозе ў жылым пакоі дома яны знайшлі моцна абгарэлы труп дзіцяці, паведамляе прэс-служба Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС.

Прычына пажару высвятляецца — Лельчыцкі райаддзел Следчага камітэта пачаў праверку. Разглядаюцца дзве версіі: дзіцячае свавольства з агнём і парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання. Псіхолагі аказалі дапамогу сваякам загінулага хлопчыка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі