У Лепелі мужчыну і яго жонку падазраюць у забойстве жанчыны

У Лепелі мужчыну і яго жонку падазраюць у забойстве жанчыны

У Лепелі мужчыну і яго жонку падазраюць у забойстве жанчыны. Іх затрымалі. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "забойства, здзейсненае з асаблівай жорсткасцю" (п. 6 ч. 2 арт. 139 КК), інфармуе афіцыйная прадстаўніца УСК па Віцебскай вобласці Святлана Сахарава.

Уначы 18 лютага ў Лепельскую міліцыю патэлефанаваў мужчына, які распавёў, што дахаты вярнулася яго жонка і распавяла пра здзейсненае забойства сваёй знаёмай. Перад гэтым яна пераапранулася, спаліла на прысядзібным участку сваю вопратку і напісала перадсмяротную запіску. Пасля гэтага паведамлення міліцыя знайшла ў адным з гаражных кааператываў у Лепелі труп жанчыны, 1990 года нараджэння. На ім былі колата-рэзаныя раны шыі, твару, рук.

Адзначаецца, што следчыя падазраюць 45-гадовага мужчыну і яго 25-гадовую жонку. Іх дапытваюць следчыя. Знойдзены нож, высвятляюцца матывы забойства (па адной з версій, здарэнне адбылося на глебе рэўнасці). Прызначаная судова-медыцынская экспертыза.

У Лепелі мужчыну і яго жонку падазраюць у забойстве жанчыны
Фота: sk.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі