У лесе каля Барысава павесілася 15-гадовая дзяўчына
У лесе каля Барысава знайшлі цела 15-гадовай дзяўчыны, якая павесілася. Там былі яе асабістыя рэчы, блакнот з запісамі. Спецыялісты вывучылі выяўленыя сляды.
Следства высвятляе, што стала прычынай трагедыі, вывучаецца асоба загінулай. Прызначаныя экспертызы, інфармуе Следчы камітэт.
Вядома, што дзяўчына вучылася ў Мінскім раённым ліцэі ў Ратамцы. Не выключана, што яна пайшла на самагубства з-за цяжкіх адносінаў у сям'і і непаразуменняў з аднакласнікамі.
Здымак з архіву. Фота: Bymedia.net