У Лідскім раёне выявілі індыйскі штам каранавіруса

У Лідскім раёне выявілі індыйскі штам каранавіруса

У Лідскім раёне выявілі індыйскі штам каранавіруса. Пра гэта заявіў галоўны дзяржаўны санітарны лекар Лідскага раёна Аляксей Арачоў. 20 ліпеня сітуацыю абмяркоўвалі ў мясцовым райвыканкаме.

"На мінулым тыдні ў нас зарэгістравана цыркуляцыя так званага індыйскага штама, дэльта-штама каранавіруса, — цытуе словы Арачова прэс-служба выканкама. — На фоне гэтага маецца невялікі пад'ём захворванняў каранавіруснай інфекцыяй. Мы гэта звязваем з актыўнай міграцыяй нашага насельніцтва — перыяд адпачынкаў".

Па словах галоўнага дзяржаўнага санітарнага лекара Лідчыны, павелічэнне выпадкаў заражэння выяўлена ў мясцовых жыхароў ва ўзросце ад 20 да 40 гадоў. "Моладзь актыўна перасоўваецца па свеце і ў сувязі з гэтым у наш Лідскі рэгіён завезены гэты дэльта-штам каранавіруса", — кажа ён.

Пра выяўленне носьбітаў індыйскага штаму каранавіруса ў Мінску Міністэрства аховы здароўя паведаміла месяц таму. На той час у іншых рэгіёнах краіны яго не зафіксавалі. Небяспека індыйскага штаму каранавіруса заключаецца ў тым, што пры пранікненні віруса ў клеткі ён становіцца устойлівым да антыцелаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі