У Лідзе 22-гадовы хлопец вынес бацьку з дома, які гарэў

У Лідзе 22-гадовы хлопец вынес бацьку з дома, які гарэў

Увечары 17 чэрвеня ў 18.46 лідскія ратавальнікі атрымалі паведамленне, што ў прыватным доме на вуліцы Садовай назіраецца задымленне, паведамляе прэс-служба МНС.

Яшчэ да прыбыцця падраздзяленняў МНС з дома, які загарэўся, быў выратаваны мужчына. Непрытомнага гаспадара знайшоў у пакоі яго малодшы 22-гадовы сын і вынес на свежае паветра. Жонка мужчыны і старэйшы сын у гэты час былі на працы. 

Ратавальнікі лакалізавалі і ліквідавалі пажар. Агонь пашкодзіў сцены і столь, падкопчаная і пашкоджаная маёмасць у жылым пакоі. 

Мяркуецца, што прычынай пажару стала неасцярожнае абыходжанне гаспадара дома з агнём падчас курэння.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі