У Лідзе на пажары ў бытоўцы пацярпеў вартаўнік (фота)

У Лідзе на пажары ў бытоўцы пацярпеў вартаўнік (фота)

У Лідзе 18 лютага здарыўся пажар у бытоўцы на вуліцы Міцкевіча. Інцыдэнт адбыўся каля дзявятай вечара. Выратавальнікі, якія прыбылі на месца, аператыўна ліквідавалі пажар.

Агонь пашкодзіў абшыўку столі. Да прыбыцця падраздзяленняў МНС узгаранне тушыў вартаўнік. Мужчына трапіў у рэанімацыю з атручэннем прадуктамі гарэння.

Прычынай пажару магло стаць парушэнне правілаў эксплуатацыі абагравальных прыладаў: на печцы-буржуйцы, якая стаяла ў памяшканні, сушылі вопратку, перадае прэс-служба МНС.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі