У Літве нібыта знайшлі месца здымак, "як літоўскія памежнікі збіваюць нелегалаў"

У Літве нібыта знайшлі месца здымак, "як літоўскія памежнікі збіваюць нелегалаў"

Літоўскі бок сцвярджае, быццам знайшоў на мяжы спецыяльную пляцоўку, дзе беларускія памежнікі здымаюць "эпізоды, як літоўцы збіваюць нелегалаў". Пра гэта ў каментары Delfi паведаміла міністр унутраных спраў Літвы Агне Білатайтэ. Яна спаслалася на відэа, апублікаванае Службай аховы дзяржмяжы Літвы.

Відэа было знятае на камеру відэаназірання, усталяваную на літоўскім баку мяжы. На запісе бачна, як з боку Беларусі ў Літву ідзе праз мяжу група людзей. За літоўскім памежным знакам яны спыняюцца. Калі ў іх бок пачынаюць ісці літоўскія памежнікі, парушальнікі разварочваюцца і вяртаюцца ў Беларусь.

На запісе літоўскіх памежнікаў таксама бачна, як група парушальнікаў мяжы спыняецца каля людзей у вайсковай форме, шлемах і са шчытамі. Адзін з іх здымае ўсё на камеру.

"Пасля здымак і акторы, і рэжысёры хаваюцца ў цемры беларускага лесу", — адзначае прэс-служба літоўскіх памежнікаў.

Па словах Білатайтэ, беларускі бок робіць здымкі з дэзінфармацыяй, каб уводзіць у зман міжнародныя арганізацыі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі