У Літве зафіксавалі хвалю тэлефоннага тэрарызму

У Літве зафіксавалі хвалю тэлефоннага тэрарызму

28 чэрвеня ў Літве зафіксавалі хвалю тэлефоннага тэрарызму. Як паведамляе Delfi, тэлефанаванні і электронныя лісты пра закладзеныя выбуховыя прыстасаванні правяраліся сілавікамі. Паведамлялася пра бомбы ў судзе, пракуратуры, некалькіх міністэрствах (у тым ліку МУС і Мінабароны) і будынку Галоўнага камісарыяту паліцыі Віленскай акругі. Па адрасах выязджалі ратавальнікі, паліцэйскія і лекары. З часткі будынкаў эвакуявалі людзей. Іх правяралі супрацоўнікі антытэрарыстычнага атрада "Арас". Нічога небяспечнага яны не знайшлі.

Не выключана, што за атакай можа стаяць адзін чалавек. Яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Напярэдадні ў Літве заявілі пра кібератаку расійскіх хакераў, якія назвалі яе помстай за ўведзеныя ў чэрвені Вільняй абмежаванні на калінінградскі транзіт некаторых тавараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі