У Літве затрымалі абсталяванне для шыфравання інфармацыі, якое везлі ў Беларусь
У Літве затрымалі "абсталяванне падвойнога прызначэння", адаптаванае для шыфравання інфармацыі, якое везлі ў Беларусь. Гэта былі два серверы. З якой краіны іх дастаўлялі ў РБ, не ўдакладняецца. Кошт абсталявання — амаль 50 тысяч еўра. Як паведамляе віленская мытня, груз не прапусцілі ў адпаведнасці з правіламі ЕС аб эканамічных санкцыях супраць Рэспублікі Беларусь.
Летась літоўскія мытнікі затрымлівалі грузы падвойнага прызначэння шэсць разоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.