У Літву ўсё ж можна будзе прыехаць на легкавіку, зарэгістраваным у Беларусі

На беларуска-літоўскай мяжы

На беларуска-літоўскай мяжы / delfi.lt

У Літву ўсё ж можна будзе прыехаць на легкавіку, зарэгістраваным у Беларусі. Літоўскія ўлады пайшлі на саступкі. Жорсткія правілы пратрымаюцца толькі адзін дзень — 16 жніўня.

Як вядома, з пятніцы Літва забараніла ўезд легкавых аўтамабіляў на беларускіх нумарах. Яна кіравалася апошнімі абмежаваннямі на імпарт з Беларусі. Але рэгламент прадугледжвае магчымасць выключэнняў, і Камісія па каардынацыі міжнародных санкцый імі скарысталася.

У выніку з 00:01 17 жніўня 2024 года зноў будзе дазволена ўязджаць на тэрыторыю Літвы на легкавіку, што не прызначаны для продажу і належыць грамадзяніну Беларусі з дзеючай літоўскай візай ці ВНЖ, які сам кіруе транспартным сродкам. Таксама выключэнне зробленае і для ўласнікаў аўто і кіроўцаў з пашпартамі краін Еўрасаюза.

Літоўскі варыянт — сярэдняе паміж польскім (не абмяжоўваць рух легкавікоў з беларускай рэгістрацыяй) і латвійскім (абмежаваць цалкам) падыходам. Ён дазваляе беларусам уязджаць і выязджаць на літоўскую тэрыторыю, але пакуль што толькі да 18 студзеня 2025 года, калі знаходжанне аўтамабіляў на беларускіх нумарах у Літве будзе ўвогуле забароненае.

У Офісе Святланы Ціханоўскай заявілі "пра кампраміс, на які ў нас атрымалася дамовіцца". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі