У Лівіі загінула больш за 11 тысяч чалавек
![Лівійскі горад пасля маштабнай паводкі ](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-09/livija.jpg.webp?itok=WAzEDyyT)
Лівійскі горад пасля маштабнай паводкі / AFP
У Лівіі загінула больш за 11 тысяч чалавек. Больш за 20 тысяч лічацца зніклымі без вестак. Прадстаўнікі ААН кажуць, што гэтая краіна перажывае "бедства эпічных маштабаў", паведамляе "Бі-Бі-Сі".
Аб прычынах такой вялікай колькасці ахвяр эксперты пакуль выказваюцца асцярожна. Аднак практычна ўсе паказваюць на тое, што на працягу многіх гадоў плаціны, якія прарвала вада, не падтрымліваліся ў належным стане. Таму, калі паўночна-ўсходняе ўзбярэжжа Лівіі накрыў ураган "Даніэль", яны не змаглі выканаць сваю функцыю.
ААН папярэдзіла аб небяспецы захворванняў, выкліканых забруджанай вадой.
![У Лівіі загінула больш за 11 тысяч чалавек](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/33_37.jpg.webp?itok=By8fov8G)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.