У Лівіі загінулі 84 маніфестанты

Да 84-х вырасла колькасьць загінулых пры масавых хваляваннях, якія пачаліся некалькі дзён таму ў Лівіі. Такія ўдакладненыя дадзеныя падае праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch. Праваабаронцы сцвярджаюць, што толькі ў горвадзе Бенгазі напярэдадні загінулі 35 чалавек пасля таго, як сілы бяспекі пачалі страляніну па дэманстрантах, якія патрабавалі рэформаў у краіне.

Хваляванні ў пятніцу адбываліся і ў іншых гарадах на ўсходзе Лівіі, паведамляе Радыё Свабода.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі