У Лізе Еўропы "Тарпеда-БелАЗ" згуляе з пераможцам пары "Дэбрэцэн" — "Ла Ф'ёрыта"

У Лізе Еўропы "Тарпеда-БелАЗ" згуляе з пераможцам пары "Дэбрэцэн" — "Ла Ф'ёрыта"

У панядзелак, 20 чэрвеня, прайшло лёсаванне 2-га раўнда кваліфікацыі футбольнай Лігі Еўропы. Жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ", уладальнік Кубка Беларусі, згуляе з пераможцам пары "Дэбрэцэн" (Венгрыя) — "Ла Ф'ёрыта" (Сан-Марына). Матчы пройдуць 14 і 21 ліпеня.

Раней прайшло лёсаванне 1-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы. Па яго выніках, у першым раўндзе мінскае "Дынама" сустрэнецца з юрмальскім "Спартаком", салігорскі "Шахцёр" — з "Рунавікам" з Фарэрскіх астравоў. Матчы прызначаныя на 30 чэрвеня і 7 ліпеня. У 2-м раўндзе дынамаўцы выходзяць на пераможцу пары "Сэнт-Патрык" (Ірландыя) — "Жэнэс Эш" (Люксембург), "Шахцёр" — на лепшую каманду ў пары "Домжале" (Славенія) — "Лузітанос" (Андора).

БАТЭ пачне выступленне ў Лізе чэмпіёнаў матчам з фінскім клубам “Сейняёкі”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі