У Лоеве ў жаночы інтэрнат засялілі спецназаўцаў

На які тэрмін засялілі вайскоўцаў, невядома

На які тэрмін засялілі вайскоўцаў, невядома / lgpk.by

У Лоеве ў інтэрнат дзяржаўнага педагагічнага каледжа, які лічыцца жаночым, засялілі спецназаўцаў. Ім аддалі адзін з паверхаў будынка, піша "Флагшток". Вайскоўцы (верагодна, армейскі спецназ) былі накіраваны ў Гомельскую вобласць у канцы лета ў рамках аб'яўленага "ўзмацнення" аховы мяжы з Украінай. На які тэрмін, невядома.

У каледжы вучацца пераважна непаўналетнія дзяўчыны — паступаюць ва ўстанову адукацыі пасля заканчэння 9 класаў школы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі