У Лоеве жанчына напала на давераную асобу кандыдата ў дэпутаты

У Лоеве жанчына напала на давераную асобу кандыдата ў дэпутаты

У Лоеве ў Гомельскай вобласці жанчына напала на давераную асобу кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Хойніцкай акрузе № 47, сябра Аб'яднанай грамадзянскай партыі Аляксея Атрошчанкі. Як паведамляе БелаПАН, невядомая падыйшла да агітацыйнага пікету. Яна спрабавала вырваць з рук у Канстанціна Жукоўскага мегафон, а пасля некалькі разоў ударыла яго кулаком у спіну. Удзельнікі пікета выклікалі міліцыю, але пенсіянерку-зламысніцу аператыўна забраў легкавы аўтамабіль.

Атрошчанка не выключае, што гэта была арганізаваная правакацыя. Раней нешта падобнае адбылося на яго пікеце ў Хойніках. Там пенсіянерка назвала каманду кандыдата "падонкамі", а пасля падняла спадніцу і прадэманстравала сваю ніжнюю бялізну. Гэта было зафіксавана на відэа. Па гэтых фактах у абласную выбарчую камісію і кіраўніцтву УУС Гомельскага аблвыканкама былі накіраваныя заявы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі