У Лондане аўтамабіль заехаў у натоўп людзей каля мячэці

У Лондане аўтамабіль заехаў у натоўп людзей каля мячэці

У Лондане ў Фінсберы-парку апоўначы аўтамабіль заехаў у натоўп людзей каля мячэці. Вернікі якраз выходзілі з храма пасля вечаровай малітвы. З машыны выбег мужчына з нажом, якога людзі затрымалі і перадалі паліцыі. Вядома, што зламысніку 48 гадоў. Паведамляецца пра восем пацярпелых, якіх шпіталізавалі, а таксама пра аднаго загінулага, які памёр на месцы ад атрыманых траўмаў, інфармуе “Бі-Бі-Сі”.

Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй назвала здарэнне каля мячэці патэнцыйным тэрактам. Нешта падобнае 3 чэрвеня адбылося на Лонданскім мосце. Там аўтамабіль наехаў на людзей, а пасля трое мужчын з нажамі нападалі на прахожых, загінулі 8 чалавек. Паліцыя застрэліла тэрарыстаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі