У Лондане з’явіўся рэстаран для голых наведвальнікаў

У Лондане з’явіўся рэстаран для голых наведвальнікаў

У Лондане адчынілі рэстаран, дзе можна паабедаць толькі цалкам аголеным гасцям. Стваральнікі гэтай установы адзначаюць, што кіруюцца ідэяй поўнага вызвалення. Наведнікаў рэстарана The Bunyadi на ўваходзе просяць зняць з сябе ўсе рэчы і пакінуць іх у камеры захоўвання.

Меню ўстановы разлічанае як на вегетарыянцаў, так і на мясаедаў. Паабедаць ці павярэчаць тут можна пры святле свячэй. Для сарамлівых гасцей, якія не хочуць распранацца, прадугледжаныя асобныя залы.

Дарэчы, у гэтым рэстаране забаронена карыстацца любымі гаджэтамі. Госці ўжо адзначылі, што яны адчувалі свабоду і разняволенасць, бо ведалі, што падчас вячэры іх ніхто не патурбуе тэлефоннымі званкамі, піша Independent.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі