У Луганску затрымалі беларуса — вёз украінак у Турцыю
Здарэнне адбылося ў сераду, 14 траўня, у неспакойным рэгіёне Украіны, дзе дзейнічаюць прарасійскія баевікі.
Як паведамляе БелаПАН, на чыгуначным вакзале Луганска супрацоўнікі аддзела па барацьбе з злачынствамі, звязанымі з гандлем людзьмі, затрымалі 23-гадовага грамадзяніна Беларусі. Высветлілася, што ён уцягнуў у занятак прастытуцыяй і спрабаваў вывезці з Украіны ў Турцыю дваіх украінак ва ўзросце 20 і 28 гадоў.
Праводзіцца дасудовае расследаванне.
Фота — Fotolia