У Ляхавіцкім раёне праваліўся пад лёд і патануў мужчына

У Ляхавіцкім раёне праваліўся пад лёд і патануў мужчына

У Ляхавіцкім раёне 25 лютага праваліўся пад лёд і патануў 47-гадовы мужчына. Як інфармуе прэс-служба МНС, раніцай ратавальнікі атрымалі паведамленне, што ў раёне вёскі Набярэжная ў рацэ Шчара тоне чалавек. На месца аператыўна прыбылі супрацоўнікі, якія знайшлі ў палонцы за 20 метраў ад берага мужчыну.

Ратавальнікі вынялі яго з вады пры дапамозе штурмавой лесвіцы і спецыяльнай вяроўкі. Мужчына быў без прыкмет жыцця. Пасля правядзення рэанімацыйных мерапрыемстваў медыкі брыгады хуткай дапамогі канстатавалі яго смерць. Вядома, што загінулы жыў у вёсцы Набярэжная. БелаПАН дадае, што мужчына быў на рыбалцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі