У Лёзненскім раёне на выпаленай зямлі знайшлі труп жанчыны

У Лёзненскім раёне на выпаленай зямлі знайшлі труп жанчыны

Каля вёскі Сасновая Наспа ў Лёзненскім раёне 11 красавіка быў знойдзены жаночы труп. Цела выявілі на выпаленым участку зямлі, паведамляе Віцебскае абласное ўпраўленне МНС.

Ратавальнікі атрымалі паведамленне пра страшную знаходку позна ўвечары. Па іх звестках, плошча выгаралага ўчастку складае каля 0,01 га. Прычына загарання вызначаецца.

Дарэчы, за мінулыя суткі на тэрыторыі Віцебскай вобласці ліквідаваныя чатыры пажары сухой расліннасці на агульнай плошчы каля 2 га.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі