У Люсіне ўтапілася 4-гадовае дзіця
У в. Люсіна пад Ганцавічамі ў штучным вадаёме утапілася 4-гадовае дзіця. Маці з сяброўкай гутарыла на верандзе, а хлопчык выбег на вуліцу і ўпаў у ваду ў 10 м ад дома. Маці выцягнула дзіця, сяброўка пабегла па медыкаў. Тыя з’явіліся хутка, але дапамагчы не паспелі.