У магілёўскім філіяле "Беларуснафты" звальняюць супрацоўнікаў за подпісы 2020-га
Спісы па прадпрыемствах рассылае КДБ (ілюстрацыйнае фота)
У магілёўскім філіяле "Беларуснафты" звальняюць супрацоўнікаў за подпісы 2020-га. Яны пакідалі іх за вылучэнне Святланы Ціханоўскай, Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы кандыдатамі ў прэзідэнты, пішуць праваабаронцы.
30 ліпеня ў філіял прыехаў намеснік гендырэктара па бяспецы, рэжыму і кадрах Аляксандр Ткачоў. Ён прывёз спіс з данымі 30 працаўнікоў прадпрыемства. Людзям прапануюць напісаць заяву аб сыходзе на ўласнае жаданне, інакш пагражаюць звальненнем "па артыкуле".
Ткачоў раней служыў у КДБ, які і рассылае па прадпрыемствах згаданыя спісы. Ён з'яўляецца членам Цэнтральнай выбарчай камісіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.