У Магілёве асвянцілі крыж на месцы масавых расстрэлаў рэпрэсаваных
![Асвячэнне крыжа ў Магілёве](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-10/mahiliou-3010-1.jpg.webp?itok=d0EZ8Spz)
Асвячэнне крыжа ў Магілёве / mogilewvnews.by
30 кастрычніка ў Магілёве і Гомелі прайшлі праваслаўныя набажэнствы ў памяць пра нявінна забітых, піша katolik.life.
У 90-я гады 30 кастрычніка дзяржава афіцыйна прызнала Дзяды дзяржаўным святам. Да гэтага дня былі прымеркаваныя акцыі памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій.
У Мікольскім манастыры Гомеля прайшла Боская літургія, якую здзейсніў епіскап Светлагорскі, вікарый Гомельскай епархіі Амбросій. Падчас службы ён узносіў асаблівы малітвы "аб усіх праваслаўных хрысціянах, бязвінна багаборцамі забітых".
У Магілёве сёння асвяцілі паклонны крыж на месцы расстрэлу ахвяр сталінскіх рэпрэсій (на праспекце Дзімітрава каля прыпынку "Мясакамбінат"). Таксама адбылося памінальнае набажэнства, якое ўзначаліў архіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній.
На новым крыжы не гаворыцца пра ахвяраў рэпрэсій, як было на папярэднім помніку. Тут проста згадваюцца "рабы Божыя, бязвінна забітыя ў дні ліхалецця 20-30-х гадоў ХХ стагоддзя".
Дарэчы, першымі палітычнымі ахвярамі на гэтым месцы сталі праваслаўны святар і некалькі каталіцкіх ксяндзоў на пачатку 1920-х.
![У Магілёве асвянцілі крыж на месцы масавых расстрэлаў рэпрэсаваных](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/mahiliou-3010-2.jpg.webp?itok=iTsCFqGb)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.