Прапагандыстка чаплялася да еўрапейскіх дыпламатаў у Курапатах
![Еўрапейскія дыпламаты ўшаноўваюць памяць ахвяр сталінскага рэжыму](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-10/k001.jpg.webp?itok=pSmfFwoS)
Еўрапейскія дыпламаты ўшаноўваюць памяць ахвяр сталінскага рэжыму / facebook.com/EUinBelarus
Еўрапейскія дыпламаты ўшанавалі памяць ахвяр сталінскага тэрору ў Курапатах пад Мінскам. Напярэдадні Дзядоў да мемарыяла прыйшлі супрацоўнікі амбасадаў краін ЕС, Вялікабрытаніі і Швейцарыі.
"Народны мемарыял Курапаты — сведка нястомнай працы многіх адважных беларусаў, што ў любое ліхалецце дбалі пра абарону годнасці ахвяраў і нацыянальнай гістарычнай памяці. Маем надзею, што ўрокі гісторыі будуць засвоеныя", — гаворыцца на старонцы прадстаўніцтва ЕС у Facebook.
Акцыя еўрапейскіх дыпламатаў традыцыйная. І кожны раз іх атакуюць прапагандысты. На гэты раз адзначылася прапагандыстка з "СБ. Беларусь сегодня" Людміла Гладкая. Яна чаплялася да дыпламатаў з правакацыйнымі пытаннямі.
![Прапагандыстка чаплялася да еўрапейскіх дыпламатаў у Курапатах](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/396964499_763352405819883_3962612143814807061_n.jpg.webp?itok=FJpdEzj8)
![Прапагандыстка чаплялася да еўрапейскіх дыпламатаў у Курапатах](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/396951108_763352322486558_2342997292692124683_n.jpg.webp?itok=vCsmV84l)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.