У Магілёве дэмакратычная апазіцыя зладзіла вялікі пікет (фота)
У Магілёве дэмакратычная апазіцыя правяла вялікі перадвыбарчы пікет. У акцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады), Партыі БНФ, Аб’яднанай Грамадзянскай партыі і аргкамітэта партыі Беларуская Хрысціянская дэмакратыя.
Падчас пікету актывісты размаўлялі з выбаршчыкамі, а таксама збіралі подпісы за вяртанне часу знаходжання ў дэкрэтным адпачынку, службы ў войску і вучобы ў ВНУ ў працоўны стаж.
Агулам было сабрана каля 100 подпісаў. Усе яны будуць накіраваныя дэпутатам Палаты прадстаўнікоў новага склікання.