У Магілёве могуць стварыць два беларускамоўныя класы

У Магілёве могуць стварыць два беларускамоўныя класы

У Магілёве могуць стварых два першыя класы з беларускай мовай навучання. Такія класы мяркуюць адкрыць у школах №1 і № 34 абласнога цэнтра — пра гэта заявілі прадстаўнікі мясцовай улады і грамадскасці на пасяджэнні круглага стала, які прайшоў 26 траўня ў горадзе.

Тэмай круглага стала сталі захады папулярызацыі беларускай мовы ў сферы адукацыі. Яго правялі ў школе №1 па ініцыятыве Магілёўскай гарадской арганізацыі “Таварыства беларускай мовы”. У гэта школе цягам шасці год вучыцца па-беларуску адзіная ў Магілёве вучаніца Ялінка Салаўёва.

Падчас круглага стала намеснік начальніка гарадскога ўпраўлення адукацыі Таццяна Кандрацьева заявіла, што ў Магілёв ёсць усё неабходнае для вывучэння беларускай мовы і ўзровень яе выкладання “даволі высокі”. У некаторых школах беларуская мова вывучаецца паглыблена.

Як сцвярджае дырэктар сярэдняй школы № 34 Ігар Якіменка, нарматыўныя акты дазваляюць не толькі ствараць класы з беларускай мовай навучання, рэалізуючы адпаведнае права грамадзянаў, але і не выключаюць магчымасці стварэння беларускамоўнай групы ў рускамоўным класе. У ёй вучні, для якіх бацькі выбралі беларускую мову навучання, маглі б вывучаць частку прадметаў на беларускай, а частку на рускай, перадае БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі