У Магілёве невядомыя разбілі шыбы ў вокнах касцёла
Разбітыя шыбы / katolik.life
У Магілёве невядомыя разбілі шыбы ў вокнах касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава. Як паведамляе katolik.life, здарэнне адбылося ўначы з 19-га на 20-е студзеня. Сярод іншых разбітыя шыбы ў вокнах падвальных памяшканняў, дзе адбываюцца сустрэчы груп вернікаў. Парафія звярнулася з заявай у міліцыю для расследвання акту вандалізму і прыцягнення да адказнасці зламыснікаў.
Адзначаецца, што згаданы храм — адна з найбольш гістарычна важных каталіцкіх святынь у Беларусі.
Летась перад пажарам у Чырвоным касцёле ў Мінску, пасля якога храм закрылі, невядомыя таксама разбілі вокны. Іх не знайшлі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.