У Магілёве невядомыя раздаюць сцяжкі з савецкай сімволікай (фота)
На маленькім чырвоным сцяжку напісана “9 траўня”, а таксама намаляваны ордэн і георгіеўская стужка.
Раніцай 6 траўня ў Магілёве на скрыжаванні вуліцы Габраўская і Пушкінскага праспекта двое невядомых мужчын ва ўзросце 35-40 гадоў раздаюць кіроўцам сцяжкі з савецкай сімволікай. Яны падыходзяць да аўтамабіляў, якія прыпыніліся на светлафорах.
На маленькім чырвоным сцяжку напісана “9 траўня”, а таксама намаляваны ордэн і георгіеўская стужка.
Нагадаем, што апошнім часам у Беларусі актывізаваліся прарасійскія арганізацыі, якія папулярызуюць праз раздачу падобнай сімволікі савецкія і сучасныя расійскія сімвалы. У нашай краіне сімвалам юбілея Перамогі афіцыйна прынятая белая кветка на лістах яблыневага колеру з чырвона-зялёнай стужкай ("Кветкі Вялікай Перамогі"). Аднак намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Ігар Бузоўскі днямі заявіў, што ў адносінах георгіеўскай стужкі ні забароны, ні санкцый не будзе.