У Магілёве пачаўся закрыты суд над "рэйкавымі партызанамі" з Бабруйска

Бабруйскія "рэйкавыя партызаны" / spring96.org
Бабруйскія "рэйкавыя партызаны" / spring96.org

23 студзеня ў Магілёўскім абласным судзе пачаўся закрыты разгляд справы "рэйкавых партызанаў" Дзмітрыя Клімава, Уладзіміра Аўрамцава, Яўгена Мінкевіча, паведамляюць праваабаронцы. Разглядае справу суддзя Ігар Шведаў.

Пракуратура мяркуе, што яны датычныя да знішчэння дзвюхх рэлейных шафаў сігнальнай ўстаноўкі пад Асіповічамі. Падчас затрымання сілавікі паранілі Клімава: яму прастрэлілі калені. Затрыманне адбылося 30 сакавіка 2022 года.

Бабруйскіх партызанаў судзяць па пяці цяжкіх артыкулах Крымінальнага кодэкса, у іх ліку — "акт тэрарызму", "здрада дзяржаве" і "ўдзел у тэрарыстычнай арганізацыі". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі