У Магілёве парэзалі трох амапаўцаў, затрымлівалі трох падазраваных
Магілёўскі міжраённы аддзел Следчага камітэта праводзіць даследчую праверку.
Афіцыйная прадстаўніца ўпраўлення Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк паведаміла агенцтву "Інтэрфакс-Захад", што падчас здарэння супрацоўнікі АМАП былі не пры выкананні службовых абавязкаў, а адпачывалі.
Паводле папярэдняй інфармацыі, паміж трыма супрацоўнікамі АМАП і яшчэ трыма жыхарамі Магілёва адбыўся міжасабовы канфлікт. Па падазрэнні ў нанясенні нажавых раненняў затрыманыя тры мясцовыя жыхары.
Два амонаўцы знаходзяцца ў лякарні, трэці пацярпелы пасля аказання яму меддапамогі адпушчаны дадому.
БелаПАН дадае, што пасля высвятлення абставін здарэння затрыманых трох грамадзян адпусцілі.
Фота — newsru.com