У Магілёве прыйшлі першыя жыроўкі: двухпакаёўка патаннела ўсяго на 13 тысяч

У Магілёве прыйшлі першыя жыроўкі: двухпакаёўка патаннела ўсяго на 13 тысяч

У Магілёве прыйшлі першыя жыроўкі за люты. У іх таксама праведзены пераразлік за студзень. Аплата камунальных у стандартнай двухпакаёвай кватэры, дзе прапісаныя 3 чалавекі, стала меншай усяго на 12 723,9 рубля. Вываз смецця патаннеў на 2,94 рубля, санітарнае ўтрыманне — на 11 636,9 рубля, дамафон — на 3300 рублёў, зямельны падатак — на 10,32 рубля. А вось асвятленне пад’ездаў, якое цяпер налічваецца на кожнага прапісанага жыльца, для сям’і з трох чалавек падаражэла на 2226,26 рубля.

Такім чынам, пасля пераразліку студзеньская жыроўка патаннела ўсяго на 13 тысяч рублёў.

Кошт лютаўскай жыроўкі меншы за студзеньскую на 73 тысячы. З іх 60 тысяч — гэта ацяпленне, бо у лютым тапілі менш. А 13 тысяч — гэта той самы мінус за кошт новых тарыфаў, зацверджаных указам прэзідэнта.

Адзначым, што новыя тарыфы былі зацверджаныя ўказам Лукашэнкі, які выйшаў 23 сакавіка і вызначыў максімальна дапушчальныя тарыфы ў 2016 годзе на 14 відаў жыллёва-камунальных паслуг. 24 сакавіка з’явілася пастанова Савета Міністраў №233, якая змяняе парадак налічэння платы за ЖКП, а фактычна з’яўляецца тлумачэннем да ўказа Лукашэнкі. Згодна з законам, пасля публікацыі ўказа аблвыканкамы і Мінгарвыканкам мусяць апублікаваць рашэнне, у якім вызначаць тарыфы па сваіх рэгіёнах. Але пры гэтым цэны на камунальныя паслугі не павінныя перавышаць пазначаныя ва ўказе і мусяць прайсці ўзгадненне з Міністэрствам эканомікі і Міністэрствам юстыцыі. І толькі пасля можна друкаваць жыроўкі. Але цікава, што ў Мінюсце ўвечары 24 сакавіка Еўрарадыё паведамілі, што на юрыдычную праверку рашэнне па тарыфах падалі толькі з Мінгарвыканкама. І яно яшчэ не праверанае. Якім чынам у Магілёве налічылі камуналку?

У Магілёве прыйшлі першыя жыроўкі: двухпакаёўка патаннела ўсяго на 13 тысяч

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі