У Магілёве распачалася грамадзянская кампанія “Утульны горад”
У яе межах ужо сабраны першыя 200 подпісаў гараджан, якія накіраваны ў Магілёўскі гарвыканкам.
Грамадзянская кампанія “Утульны горад” стартавала ў Магілёве. Яе мэта заключаецца ў тым, каб актывізаваць магілёўцаў у вырашэнні мясцовых праблем. 150 подпісаў сабраў аргкамітэт (ён створаны з ліку жыхароў вуліцы Златавустоўскага) за паляпшэнне сацыяльнай інфраструктуры — будаўніцтва паліклінікі, школы і дзіцячага садка.
Астатнія подпісы сабралі грамадзяне вуліцы Цыялкоўскага і праспекта Дзімітрава. У іх праблемамі з’яўляюцца разбітыя мясцовыя праезды, а таксама адсутнасць пешаходных дарожак.
Трэба адзначыць, што ініцыятарамі кампаніі выступілі Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), аргкамітэт партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя, а таксама грамадзянская ініцыятыва “Грамадскі магістрат”. Агулам лідары кампаніі плануюць закрануць 200 праблемных двароў і паспрыяць грамадзянам у вырашэнні іх мясцовых праблем.
Фота — bymedia.net