У Магілёве невядомы разбіў шкло ў аўтамабілі і падпаліў яго (відэа)
У Магілёве невядомы разбіў шкло ў аўтамабілі Mercedes Sprinter і падпаліў яго. Пра гэта паведамляе Магілёўскі міжраённы адзел Следчага камітэта.
Злачынства адбылося сёлета 6 ліпеня ў 4:20 раніцы ў раёне дома №9 па вуліцы Куляшова. Па гэтым факце ўзбуджаная крымінальная справа.
Падчас расследавання праваахоўнікі канфіскавалі відэазапісы з камер вонкавага назірання, якія зафіксавалі момант здзяйснення злачынства.
Упраўленне Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці просіць усіх, хто валодае любой інфармацыяй пра здарэнне, звярнуцца да праваахоўнікаў.