У Магілёве Следчы камітэт высвятляе, ці зламаў сківіцу жанчыне міліцыянер

Следчы камітэт праводзіць праверку па факце збіцця пенсіянеркі Святланы Іванюшавай. Здарэнне адбылося 5 чэрвеня, калі Іванюшава звярнулася ў міліцыю з праблемамі бытавога характару. Але магіляўчанку там затрымалі, распавёў Еўрарадыё праваабаронца Барыс Бухель.

Пазней, са словаў пенсіянеркі, адзін з міліцыянераў нанёс ёй удары рукамі і нагамі. У выніку Святлана Іванюшава атрымала пералом сківіцы. Па гэтым факце Следчы камітэт праводзіць праверку. Вось што распавялі Еўрарадыё ва Упраўленні Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці:

"Пакуль выніку праверкі няма. Па выніках праверкі будзе прынятае працэсуальнае рашэнне".

Да сённяшняга дня жанчына знаходзілася ў бальніцы, куды яе прывезлі з ізалятара часовага ўтрымання. Раніцай Святлана Іванюшава разам з дачкой адправілася ў абласную бальніцу, каб прайсці судова-медыцынскую экспертызу. Цяпер стаіць пытанне аб аперацыі на твары.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі