У Магілёве студэнтка паспрабавала вылезці з інтэрната праз акно і сарвалася
Калі дзяўчына пачала спускацца, самаробная вяроўка парвалася / @ skgovby
У Магілёве разбілася 17-гадовая дзяўчына. У навагоднюю ноч яна захацела прагуляцца па горадзе, але выйсці на двор вырашыла праз акно. Падрабязнасці трагедыі паведамляе Следчы камітэт.
Дзяўчына жыве ў студэнцкім інтэрнаце. У ноч на 1 студзеня яна звязала самаробную вяроўку з рэчаў, якія знайшла ў пакоі, і папрасіла суседа прыбраць яе вяроўку ў шафу пасля таго, як яна спусціцца ўніз. Хлопец спрабаваў яе адгаварыць, але дзяўчына запэўніла яго, што ўжо неаднаразова так рабіла.
Яна прывязала вяроўку да батарэі і пачала спускацца. Вяроўка парвалася, і дзяўчына ўпала з чацвёртага паверха.
Цяпер яна ў бальніцы. Медыкі ацэньваюць яе стан як цяжкі. Магілёўскі райаддзел праводзіць праверку па гэтым факце — спрабуе высветліць абставіны здарэння.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.