У Магілёве сёння пройдзе пасяджэнне Савета міністраў cаюзнай дзяржавы

У Магілёве сёння пройдзе пасяджэнне Савета міністраў cаюзнай дзяржавы

У чацвер, 12 траўня, у Магілёве пройдзе пасяджэнне Савета міністраў cаюзнай дзяржавы. У ім возьмуць удзел прэм'ер-міністры Беларусі і Расіі — Андрэй Кабякоў і Дзмітрый Мядзведзеў. Большая частка з 27 пытанняў будзе прысвечаная гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву дзвюх краін. Гаворка пойдзе і пра падрыхтоўку сярэднетэрміновага прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця саюзнай дзяржавы, інфармуе БЕЛТА.

Кабякоў і Мядзведзеў правядуць у Магілёве і двухбаковыя перамовы, на якіх абмяркуюць "шырокі спектр" супрацоўніцтва Беларусі і Расіі.

Як паведамляла Еўрарадыё, 15-16 траўня Беларусь наведае міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў.

Да гэтай падзеі па ўсім горадзе павесілі сцягі РФ:

Магілёўцы занепакоіліся з’яўленнем расійскіх сцягоў на вуліцах горада

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі