У Магілёве ў цырку-шапіто з двухметровай вышыні ўпаў слон (відэа)
Ніхто з людзей не пацярпеў.
Прадстаўленне цырка-шапіто “Дзіва”, якое праходзіла ў Магілёве, ледзь не скончылася траўмамі для гледачоў: падчас выканання нумара на высокіх тумбах з вышыні амаль двух метраў на арэну ўпаў дарослы слон. Падаючы, ён ледзь не заваліўся на гледачоў.
Ніхто з гледачоў і артыстаў не пацярпеў, як слон перажыў падзенне, невядома, інфармуе onliner.by са спасылкай на расійскі канал LifeNews.
Цырк-шапіто “Дзіва” — гэта праект былога галоўнага рэжысёра Белдзяржцырка Сержа Бандарчука. Цырк паказвае свае прадстаўленні ў розных гарадах краіны.