У Магілёве ў гонар стагоддзя БНР хочуць правесці пікет з 10 чалавек
Стагоддзе Беларускай Народнай Рэспублікі ў Магілёве вырашылі адзначыць пікетам. Адпаведную заяўку на 25 сакавіка аргкамітэт святкавання падаў ужо гарадскім уладам, піша сайт mspring.online.
Па словах аднаго з заяўнікаў Алеся Сілкова, сабраць людзей плануецца на Плошчы Зорак. Праводзіць пікет плануецца з 12-й да 14-й гадзіны. Заяўлена, што ў акцыі прымуць удзел усяго дзесяць чалавек.
Акрамя пікету, у Магілёве ў гонар Дня Волі плануецца правесці канцэрты, экскурсіі ды конкурсы.
Дарэчы, Магілёў у 1918 годзе стаў адзіным губернскім горадам, чые ўлады афіцыйна прызналі ўрад Беларускай Народнай Рэспублікі.