У Магілёве з-за пагрозы выбуху эвакуявалі чыгуначны вакзал

У нядзелю, 5 ліпеня, каля 18-й гадзіны невядомая жанчына паведаміла праз тэлефон, што на чыгуначным вакзале ў Магілёве, нібыта, закладзенае выбуховае прыстасаванне. Адтуль тэрмінова вывелі 340 чалавек, а сярод іх 40 работнікаў. Міліцыянеры ачапілі ўсе тры будынкі — залу чакання, білетныя касы і багажнае аддзяленне. Сапёры правялі праверку, але нічога падазронага не знайшлі.

Цяпер праваахоўнікі шукаюць "тэлефонную тэрарыстку". Адзначаецца, што здарэнне на рух цягнікоў не паўплывала, інфармуе сайт naviny.by.

Фота: masheka.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі