У Магілёве залуналі бел-чырвона-белыя сцягі (фота)

У Магілёве залуналі бел-чырвона-белыя сцягі (фота)

У Магілёве прадстаўнікі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады), Аб’яднанай Грамадзянскай партыі, Партыі БНФ і аргкамітэта партыі Беларуская Хрысціянская дэмакратыя правялі 27 ліпеня супольны пікет з нагоды гадавіны прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверынітэце.

Пікет адбыўся ў цэнтры Магілёва на вуліцы Ленінскай. Міліцыі і людзей у цывільным не было. Мерапрыемства спалучалася са зборам подпісаў у падтрымку дэмакратычных прэтэндэнтаў на дэпутацкія мандаты Палаты прадстаўнікоў.

Са словаў удзельнікаў пікету, выбарчая кампанія фактычна легалізавала нацыянальную сімволіку і дазволіла дэмакратам збірацца на вуліцах горада.

Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце была прынятая Вярхоўным Саветам 27 ліпеня 1990 года. Яна стала першым крокам да рэальнай незалежнасці Рэспублікі Беларусь.   

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі