У Маладзечне бацькі склалі анлайн-петыцыю супраць начлежкі для бяздомных

У Маладзечне бацькі склалі анлайн-петыцыю супраць начлежкі для бяздомных

Група жыхароў Маладзечна склала анлайн-петыцыю супраць размяшчэння начлежкі для бяздомных у непасрэднай блізкасці ад садкоў і гімназіі. Аўтары звароту кажуць, што не супраць бяздомных, але няхай бы ўстановы для іх адчынілі ў іншым месцы.

На мінулым тыдні на раней пустуючым будынку з’явілася аб’ява, што там будзе Цэнтр часовага знаходжання для людзей без пэўнага месца жыхарства. Будынак размяшчаецца ля дзіцячых садкоў  № 12 і № 27  і гімназіі №7, а таксама побач знаходзяцца медыцынскі і музычны каледжы, піша “Рэгіянальная газета”.

Праваабаронцы бяруць бок бяздомных, бо ўсе грамадзяне мусяць мець роўныя правы. Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі таксама не бачыць нічога заганнага ў тым, каб начлежка размясцілася тут.  А ў камітэце па працы і сацабароне сцвярджаюць, што не было сэнсу будаваць для бяздомных новы будынак, таму быў выкарыстаны стары.

У цэнтр часовага знаходжання будуць пускаць толькі цвярозых людзей. Там яны змогуць пераначаваць, памыцца, атрымаць медыцынскую і псіхалагічную дапамогу.

Дэпутат Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Людміла Канановіч абяцала вывучыць сітуацыю. Яна будзе гатова выслухаць усіх зацікаўленых на прыёме ў красавіку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі