У Малдове памёр вядомы кінаактор Міхай Валанцір (Будулай)

У Малдове памёр вядомы кінаактор Міхай Валанцір (Будулай)

У Малдове памёр 81-гадовы акцёр Міхай Валанцір. Паведамляецца, што апошнія месяцы актор знаходзіўся ў цяжкім стане ў муніцыпальнай лякарні горада Бельцы.

Напрыканцы ліпеня дачка Валанціра паведаміла, што яго шпіталізавалі з сардэчным прыступам, адзначае РБК. Акрамя таго, артыст пакутаваў на анкалагічнае захворванне, а таксама дыябет з ускладненнем на вока. У апошнія гады ён амаль на бачыў.

За сваю акторскую кар'еру Валанцір сыграў больш за 120 галоўных роляў у тэатры, а таксама зняўся ў больш чым 30 фільмах. Найбольшую вядомасць яму прынёс шматсерыйны фільм "Цыган" (1979), у якім ён выканаў ролю Будулая.

Дарэчы, Валанцір быў дэпутатам Вярхоўнага Савета Малдаўскай ССР XII склікання, які прыняў Дэкларацыю аб незалежнасці Малдовы 27 жніўня 1991 года. Арыст з'яўляецца ганаровым грамадзянінам гарадоў Кішынёва і Бельцаў. Таксама ён адзначаны найвышэйшай узнагародай Малдовы — Ордэнам рэспублікі.

Фота: kinokopilka.tv

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі