У Маскве міністру абароны Беларусі падарылі альбом з рассакрэчанымі дакументамі
У Маскве міністру абароны Беларусі Андрэю Раўкову падарылі альбом з рассакрэчанымі дакументамі. Яны асвятляюць правядзенне летам 1944-га аперацыі "Баграціён" і вызваленне Мінска. Як інфармуе прэс-служба Мінабароны Расіі, альбом Раўкову ўручыў асабіста расійскі міністр абароны Сяргей Шайгу.
"Там шмат цікавага, — цытуе словы Шайгу прэс-слуба Мінабароны РФ. — У тым ліку тое, з чым мы да сённяшняга дня не былі знаёмыя".
У альбоме змешчаныя дакументы з Цэнтральнага архіва Мінабароны Расіі. Іх рассакрэцілі толькі сёлета.
Генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў удзельнічаў у Маскве ў пасяджэнні сумеснай калегіі вайсковых ведамстваў саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.