У Маскве памёр вядомы сатырык Аркадзь Арканаў

У Маскве памёр пісьменнік-сатырык Аркадзь Арканаў. Пра гэта паведаміла прэс-служба Тэатра сатыры, з якім ён супрацоўнічаў, перадае РБК.

Паведамляецца, што ў пятніцу, 13 сакавіка, 81-гадоваму пісьменніку стала кепска, і яму выклікалі кардыялагічную брыгаду хуткай дапамогі. Па словах медыкаў, на фоне анкалагічнага захворвання ў Арканава з'явіліся болі ў грудзях. Пасля аказання дапамогі пісьменніка пакінулі дома пад наглядам блізкіх. На наступны дзень яму зноў стала дрэнна, і медыкі даставілі яго ў Цэнтральную клінічную лякарню Упраўлення справамі прэзідэнта. Там ён і памёр.

Аркадзь Арканаў нарадзіўся 7 чэрвеня 1933 года. Ён друкаваўся ў часопісе "Юность", "Литературной газеце" і інш. Удзельнічаў у стварэнні альманаха "МетрОполь". Вёў тэлеперадачы "Вакол смеху", "Нон-стоп", "Белы папугай". Арканаў напісаў каля паўтара дзесятка кніг і п'ес, пастаўленых на сцэне Тэатра сатыры ў Маскве.

Фота — Russian Look

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі