У Маскве за "спробу кантрабанды выбуховых рэчываў" затрымалі беларуса

ФСБ праводзіць затрыманне / Ілюстрацыйнае фота ria.ru

ФСБ праводзіць затрыманне / Ілюстрацыйнае фота ria.ru

У Маскве за "спробу кантрабанды выбуховых рэчываў і агнястрэльнай зброі" затрымалі грамадзяніна Беларусі Анатоля Грыгарчука. Затрыманне праводзіла ФСБ. Беларусу інкрымінуецца "замах на незаконнае перамяшчэнне праз мяжу моцнадзейных, атрутных, выбуховых, радыеактыўных рэчываў або боепрыпасаў групай асоб па папярэдняй змове". Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі, паведамляе ТАСС.

Грыгарчука ўзялі пад варту да 30 кастрычніка. Па версіі ФСБ, яго затрымалі "ў выніку аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў". Вядома, што беларус працаваў у сталічным рэгіёне РФ кіроўцам.

Іншыя падрабязнасці справы Анатоля Грыгарчука невядомыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі