У Маскве затрымалі Апостала Луку і пачалі крымінальную справу
Падмаскоўнага экскаватаршчыка з фальшывымі правамі затрымаў дарожны інспектар.
Як інфармуе РІА "Новости", у правах затрыманага інспектар прачытаў, што клічуць яго Лука, а прозвішча Апостал. Дакументы выклікалі сумнеў у супрацоўніка паліцыі. Праверка паказала, што правы аддрукаваныя на каляровай друкарцы.
Парушальніку пагражае штраф да 80 тысяч расійскіх рублёў, арышт на тэрмін да паўгода, а таксама да двух гадоў папраўчых працаў.
Сапраўднае імя мужчыны не паведамляецца.