У Маскве затрымалі тэлевядоўцу Лабкова ў касцюме пеніса
Тэлевядоўцу канала "Дождь" Паўла Лабкова затрымалі ў цэнтры Масквы, куды журналіст выйшаў у касцюме мужчынскіх геніталіяў, перадае Бі-Бі-Сі.
Перад затрыманнем Лабкоў паспеў сфатаграфавацца побач з інсталяцыяй, якая сімвалізуе велікоднае яйка. Гэтую скульптуру ўсталяваў гарадскі камітэт па добраўпарадкаванні.
Пра перформанс Лабкова паведаміў яго калега Сяргей Ержанкоў: "Устаноўка ад Пятра Палыча Бірукова і дэпартамента па добраўпарадкаванні. Паліцыя не ацаніла — Пашу затрымалі".
Дарэчы, ўвосень 2016 года, як пішуць карыстальнікі сацсетак, медклініка "Мядок" выпускала на вуліцы Масквы ў якасці "жывой рэкламы" прамоўтараў у касцюме жаночых геніталій. Нікога падчас такой рэкламнай кампаніі не затрымлівалі.
Павел Лабкоў працуе на канале "Дождь" з 2012 года. Да гэтага ён доўга працаваў на НТВ.